Китоб пас аз сабти ном дастрас аст.
Номи китоб: | Званы Нямігі |
Муаллиф: | Анатоль Бутэвіч, |
Соли нашр: | 2002 |
Теъдоди саҳифаҳо: | Не известно |
Дарагі дружа! Ты трымаеш у руках чарговую кнігу з інтрыгуючай назвай серыі “Сем цудаў Беларусі”. Яна – працяг ранейшага аповяду пра наш беларускі радавод, пра нашу з табой біяграфію. Ухвальна, што розгалас пра слаўныя і незабыўныя падзеі з гісторыі беларускай зямлі з кожным годам набывае ўсё большую моц, захоплівае ўсё больш цікаўных. Чуйнае сэрца неабыякавага сучасніка, як тонкі камертон, адэкватна рэагуе на тое, што ціхім пошумам і буйным ветрам у пакручастых вірах гістарычнай далечы выспельвала сённяшні дзень Беларусі. Званы далёкай Нямігі, як і голас ссівелых летапісных замкаў, што былі некалі гняздоўямі беларускай славы, праз стагоддзі вечнасці далятаюць да нас, поклічным памкненнем абуджаюць душу, варушаць прысак памяці. Прыслухайся, і ты адчуеш, сэрцам зразумееш іхнюю жыццядайную і жыватворную сілу. Людскімі лёсамі і жыццём выпрабаваная моц цудатворнага абраза Жыровіцкай Божай Маці. Несмяртоная слава і мужнасць абаронцаў гераічнай Брэсцкай крэпасці. Трапяткое марыва стройнай Камянецкай вежы, якая грамнічнай свечкай аберагае мір і спакой на нашай зямлі. Слаўная перліна беларускага дойлідства – Мірскі замак. Павучальная пацешнасць экзатычных выхаванцаў Смаргонскай мядзведжай акадэміі. Незвычайныя памяткі татарскай пісьменнасці на беларускай мове – Кітабы. Пра ўсё гэта пойдзе гаворка на старонках кнігі. Чытаючы яе, згадвай словы нашага несмяротнага Янкі Купалы: Ад прадзедаў спакон вякоў Мне засталася спадчына; Паміж сваіх і чужакоў Яна мне ласкай матчынай. І гэты напамінак, як і званы летапіснай Нямігі, дапаможа табе зразумець, што: Завецца ж спадчына мая Ўсяго Старонкай Роднаю. Завецца дарагім і родным, непаўторным і адзіным словам – Беларусь. |