Китоб пас аз сабти ном дастрас аст.
Номи китоб: | Няголены ранак |
Муаллиф: | Вольга Гапеева, |
Соли нашр: | 2008 |
Теъдоди саҳифаҳо: | Не известно |
Доўгачаканы праект сучаснай беларускай літаратуры — новая кніга Вольгі Гапеевай — зьмяшчае вершы апошніх гадоў. “Няголены ранак” — гэта шчырасьць, якая часам мяжуе з аголенасьцю, мэдытатыўнасьць, што можа ўвесьці ў транс, і разважаньні над экзыстэнцыяй, рэальнасьць якой ставіцца пад сумнеў. Як прызнаеууа сама аўтарка, пісаць вершы, седзячы за сталом, у яе не атрымліваецца — яны "лезуць у галаву", калі яна едзе ў аўтобусе або куды-небудзь спяшаецца. Ёй не вельмі падабаецца той "цэтлік", які суправаджае тэрмін "жаночая літаратура" — быццам гэта нешта другаснае, але, на думку Вольгі, літаратурная грамадскасць да асэнсавання гэтага "пакуль не дарасла". |